Tumgik
iandrewskroz-blog · 3 years
Text
#37
кроплі першароднага сонца, на шкле вачэй Тваіх. молат б'е мелёдыю, у іх сэрцах агні.
парадак новы, стальны, у валасах жалезны вянок. яны гучна сьмяюцца. і Ты. складаюць кветкі каля Тваіх ног.
і рукі Твае, і думкі Твае, ўзняты ўверх да неба. яны ўсхваляюць сілу, ды Тваю ўрадлівую глебу.
быць Табою , гэта быць Звыш. быць Табою, гэта быць Над.
0 notes
iandrewskroz-blog · 3 years
Text
#36
сярод жару палёў, гудзяць канструкцыі металічныя. шукаю бірузовы дом, дзе ў дабра так шмат абліччаў. прастора захоўвае трывала: зарок спрадвечнай існасці. адсутнасьць нянавісьці. спакой шчырасьці.
1 note · View note
iandrewskroz-blog · 3 years
Text
#35 xай узнясецца прыгажосьць: усё адно загасне. мацнее сiла, розум ды кантроль, каб нам нikoлi не упасьцi. не асуджай мяне, што белы верш, зау́сёды чорны! лепш паглядзi, як ціха плачуць, шэрыя лютаўскія вокны.
2 notes · View notes
iandrewskroz-blog · 3 years
Text
#34 неапісальныя станы, фіксацыі спроба. салодкія пахі, салодкая стома.
вандроўкі ўнутр, спаткаемся цёпла. салодкія пахі, салодкая стома.
ты падаеш уверх, рэальнасьць сувора. халодныя пахі, надзея ды стома.
1 note · View note
iandrewskroz-blog · 3 years
Text
#33
падаем ў пустэчу, лямант цішыні, крочым на сустрэчу, у прорву вышыні
кветкі так балюча, дораць прыгажосьць, вечная адлегласьць, кроў ды маладосьць
мары дзесьці ў лесе, косткамі ляглі, ды узгорак свежы, нашае зямлі. 26/04/2021
1 note · View note
iandrewskroz-blog · 4 years
Text
#32 зьмяняю вектар, ён яшчэ падаецца кiраваньню. каханьня вецер, шэпча: "вось тут я цябе пахаваю"!.. але я хаваю у́ думках твае словы, адчуваю моцна ix варожасьць. усё гэтак жа сьцiраю iмёны, ды цвёрда ведаю: да апошняй хвiлiны - Творчасьць.
0 notes
iandrewskroz-blog · 4 years
Text
#31 нечакана нагоніць, кумільгам змагацца з ёю, толькi мы адны, нарэшце, напляваўшы на тое, што скажуць яны. пясок у вочы, атруту у рот. пясок у вочы, атруту у рот.
0 notes
iandrewskroz-blog · 4 years
Text
#30 нешта моцнае ўнутры. трохi пужае. i ты. з халодным розумам, засяроджаным позiркам, дзьверы ў люстэрка адчыняеш. трымаеш за руку i кажаш: "лепшы твой верш, гэта тое, што нiколi ды нiкому Ты не прачытаеш."
1 note · View note
iandrewskroz-blog · 4 years
Text
#29 адлегласць гладзіць твары далоньню строгай заплюшчу вочы, так салодка... сусьвет шалёны хутка пашыраецца я паглыбляюся ў сябе (у цябе), мне гэта падабаецца!
0 notes
iandrewskroz-blog · 4 years
Text
#28 нас няма на цеплым пляжы, нас няма ў кавярнях. мы пахаваны, у клятвах, абяцаньнях. у чорнай сажы, пад белым саванам.
0 notes
iandrewskroz-blog · 5 years
Text
#27
сусвет у тваім маўчаньні, бясконцыя чорныя лiнii. пяшчоты iмгненьнi, хрыпелi. загiнулi.
абыякава глядзi, як чорны злы агонь, сцiрае з памяцi, тваю маю далонь
0 notes
iandrewskroz-blog · 7 years
Text
№ 26
у станах памежных у стогнах салодкiх нам так падабаецца гуляць у незнаёмых
нам так падабаецца быць дзесьцi побач дзе ўсё уперамешку i шчасьце, i роспач
дзе ўсё уперамешку: i сны/ i рэальнасьць дзе смутак вар'яцкi/ шалёная радасьць/
дзе смутак вар'яцкi як быццам вясёлка i словы так лашчаць i б'юць вельмi колка
дзе словы iз вершаў няўжо толькi словы куды нас вядуць? на што яны здольны?
на што яны здольны натхняць цi забiць? а можа прымусяць кахаць цi любiць?
0 notes
iandrewskroz-blog · 8 years
Text
№25
натхняй мяне жорстка я згодны плаціць перад лёсам за кожнае слова за кожны учынак востра. бачыш? усё вельмі проста. "добра. мы дамовіліся." казаў гэта небу. ...ногі патанаюць у восеньскім брудзе штурхаючы кволую глебу. ведаеш, мне усё адно прыйдзецца прыняць усё як ёсьць і назаўжды знікнуць нямая самота, роспач, ды злосьць!.. ...натхняй мяне як магчыма жорстка. і ніколі *між намі* кропка. заўжды  *між намі* коска.
0 notes
iandrewskroz-blog · 8 years
Text
№24
халодная спіраль сьмерці шэпча: “Выйсьця няма” ды спрабуе сьцерці Хутка зіма. яна наступіць на горла сьцісне моцна сэрца ліпкае, чорнае кола з грукатам сьмяецца паспрабую табе дапамагчы вытрымаць гэта ўсё вернай псінай буду сцерагчы твой спакой, тваё цяпло 
0 notes
iandrewskroz-blog · 8 years
Text
№23
Сустрэцца,напрыклад, аднойчы. Наперад ня ведаць нiчога. Я буду,потым, кожную ноч,  Жыцьцё сваё укарочваць. А чым укарочваць? Напэуна,лепей, ня ведай, ... Абпальваць.. сэрца i вочы...
0 notes
iandrewskroz-blog · 8 years
Text
№22
ты мой забаронены кайф,  я твой кашмар жахлiвы самы,  сэрца ледзь вытрымалiвае драйв!  хочаш пазнаць усе яго шрамы?  хочаш, я зраблю нам абодвум балюча?  хочаш,зраблю,неверагоднае?  толькi, каб адчуць цяпло  вуснаў тваiх  небясьпечна халодных
0 notes
iandrewskroz-blog · 9 years
Text
№21
Зямля ад ног нашых анямее бо Да нас не дакрануцца, Нас пракляне увесь свет Нябёсы назаусёды адвярнуцца Мы будзьма Тымi, Xто ��ы ёсць, Мы паэтычныя забойцы, Мы бруд, мы смех Мы моц, мы маладосць I мы кахаем гэта, Мы будзем тут смяяцца I спяваць памiрая першымi Бо мы ужо iдзем Вас забiваць Сваiмi вершамi
0 notes