Tumgik
#філасофіябудняў
greenvich · 4 years
Photo
Tumblr media
Людзі на балоце. Іван Мележ. Каб хто бачыў, як я летам у школьным узросце кідала ў заплечнік кнігі, ехала на ровары сваім да рэчкі, садзілася чытаць, і так ужывалася ў прачытанае, што магла раззлавацца на герояў і ад злосці закінуць кнігу назад у заплечнік і ехаць назад дамоў. Так гэты раман мяне кранаў. Не разумела было на той час, чаму. Лета, цяплынь, кнігі. Неяк потым пачалі з маці за працай над яблыкамі размаўляць пра гэты раман. Яна пераказала мне яго працяг. Я тады больш яшчэ раззлавалася на герояў. Ніякага шчаслівага фіналу, ніякай надзеі не засталося. А сёння я зразумела, чаму праз увесь гэты час мне так падабаўся гэтая гісторыя. Мы хоць і не на Палессі жылі, але блізкае да таго балота. Таму ўсё падавалася знаёмым. Таму ўсё хацелася змяніць. #тэатр #людзі #любімаякніга #сашкольныхгод #людзінабалоце #купалаўскі #філасофіябудняў #янепрашугэтачытаць (at Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) https://www.instagram.com/p/B7HKPxjnNEv/?igshid=1gu2v64yqvgc3
0 notes