Tumgik
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Самы прыгожы пляж на Родасе. Рыгору спадабаўся больш за ўсе, магчыма з-за таго, што паўсюль пясок і можна закапацца ў ім, а можа з-за таго, што не было хваляў, якія напужалі малога ў першы дзень. Нам жа больш спадабаліся горы, якія ахоплівалі пляж з трох бакоў. І яшчэ горныя казлы (не ведаю, можа яны маюць якую сваю назву), яны вельмі спакойныя і даюць сабе сфатаграфаваць. #ryhor (at Tsambikos Watersports)
3 notes · View notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Я ўсё зразумець не магу. Можа мы і сапраўды дурнаватыя бацькі, якія ўвесь час марозяць свайго малога. Рыгор адбегаў усе дні на моры толькі ў падгузку, два выключэнні прыходзіліся на крамы і вечаровыя шпацыры, калі моцны вецер падымаў хвалі. Астатняе амаль што галышыкам, ў прынцыпе можна і без амаль. Так спачатку наш гатэль шакаваны быў, апрануць малога хацелі. Пасля звыкліся, канешне. А самы смешны момант адбыўся каля Макдаку ў самім Родасе. Сядзіць Рыгор, п'е какаву, зразумела што без вопраткі, нешта балбатае. А насустрач ідзе сям'я, тата якой апрануты ў кашулю і камізэльку (мы так апранаемся ў 14-16 градусаў). І гэты тата зрабіў вочы па 2€, гэта насамрэч вялікія вочы. А Рыгор яму прывітанне прамахаў і далей прагнуў піць какаву сваю. #ryhor (at Rhodes Old Town)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
А колькі #vespa мы бачылі па ўсім Родасе. У адных раслі кветкі, іншыя былі страшна іржавыя, але прыгожыя дзядзькі ездзілі на іх па сваіх справах, некаторыя былі старыя, затое дагледжаныя да бляску ў вачах. А на гэтым цудоўным ружовым я бы сама з задавальненнем пракацілася (at Rhodes Old Town)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
А колькі #vespa мы бачылі па ўсім Родасе. У адных раслі кветкі, іншыя былі страшна іржавыя, але прыгожыя дзядзькі ездзілі на іх па сваіх справах, некаторыя былі старыя, затое дагледжаныя да бляску ў вачах. А на гэтым цудоўным ружовым я бы сама з задавальненнем пракацілася (at Rhodes Old Town)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Рыгор спачатку нават ашалеў ад мора: там і хвалі, і солі зашмат, і халодна было (мы зранку прыляцелі). А з цягам часу сам рваўся плаваць, каменьчыкі кідаць. Праўда, не ведаю, каму больш да спадобы было "жабак" пускаць у хвалі - тату альбо малому. #ryhor (at Rhodes)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Рыгор спачатку нават ашалеў ад мора: там і хвалі, і солі зашмат, і халодна было (мы зранку прыляцелі). А з цягам часу сам рваўся плаваць, каменьчыкі кідаць. Праўда, не ведаю, каму больш да спадобы было "жабак" пускаць у хвалі - тату альбо малому. #ryhor (at Rhodes)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Дзякуючы гэтаму цудоўнаму, добраму, прыгожаму чалавеку збываюцца мае мары @ars_kramar (at Rhodes)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Вярнуліся з Грэцыі. Нарэшце адпачылі, паплавалі ў Эгейскім і Міжземным морах. Недарма цягалі Рыгора ў басейн, затрымліваць дыханне малы навучыўся лепш за Арсеня. Увесь гатэль быў у шоку ад ""baby diving". І зноў я ўпэўнілася ў сваіх думках, што дзетак трэба выводзіць за межы зоны камфорту (мора, на мой погляд, ідэальны варыянт) для лепшай сацыялізацыі. Сёння спадар ад e-dostavka не ведаў, куды збегчы ад Рыгора, які нешта тлумачыў яму і лез ва ўсе торбы, а раней толькі стаяў збоку і глядзеў вельмі ўважліва. #ryhor (at Rhodes)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Вось так i гуляем. І як у бацькоў атрымліваецца рэчы іншым дзеткам перадаваць ў спадчыну? Ці гэта толькі мой варвар такі? #ryhor (at Pushkinskaya (Minsk Metro))
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Якiя ж цудоўныя валосікі ў Рыгора. Праўда, раздражняюць бацькі на пляцоўках дзіцячых: Оооо, гэта хлопчык. З хвосцікам? канешне, хлопчык, у яго красоўкі і шорты)))) #ryhor (at Minsk, Belarus)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Video
Мінулагодні A-fest. Які ж Рыгор быў маленькі і цудоўны. Паглядзім, якое відэа атрымаецца ў гэты раз. #ryhor #afest2016 (at Лошицкий парк)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Video
Крамбамбуля ў Менску #хмельновфест #евроопт #нарэшцедома (at Traktor Stadium)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Video
Папугаi (at Minsk Zoo)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Святочная длань Рыгарона, сына Арсулона на дзень нараджэння Усёзнішчальнай Катрыэль, дачцы Таляндура. #ryhor
0 notes
ili-a-na · 7 years
Video
Калi няма чаго рабiць у цягнiку #ryhor (at Чыгуначны Вакзал)
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Флэшмоб ад @artsiadziba 7 дзень. Шчыра кажучы, ну, як кажучы - паказваючы, я ж яшчэ шмат словаў не прамаўляю. Так вось, у мяне ёсць дзве любімыя кнігі: "Хутчэй, Мама Му" і "Паляванне на ліса". Я іх заўсёды прашу мне дастаць з маёй кніжнай палічцы. Паказваю і карову, і крумкача (ён мне асабліва падабаецца, так смешна махае крыламі), і жабак (мама навучыла мяне тым гукам, што жабкі робяць), і дзядзьку Пэтсана, і маленькага Фіндуса (яго прасцей за ўсё было запомніць - у мяне таксама ёсць коцік, ажно два ката), і курачак (коко -вельмі проста казаць, кококо - цяжка), і сабаку. Карацей, кнігі я люблю. Там, на маёй палічцы яшчэ шмат розных: і з малюнкамі, і без малюнкаў. Галоўнае, каб быў час іх чытаць, а тое ж пагуляць трэба #artsiadziba #беларускаелета
0 notes
ili-a-na · 7 years
Photo
Tumblr media
Флэшмоб ад @artsiadziba 6 дзень. Вось так праходзiць кожны вечар кожнага майго дня. З татам. Я чакаю яго з працы, мы разам ходзiм на турнiкi (тата займаецца, а я перашкаджаю яму займацца. кожны ханяты сваёю справаю), тата носiць мяне на шыi. А пасля ўкладвае мяне спаць #artsiadziba #беларускаелета
0 notes