Tumgik
#радзіма
228insane · 2 years
Photo
Tumblr media
#астролаг #каля #кінатэатра #радзіма (at Кинотеатр "родина") https://www.instagram.com/p/CfR2ZPpIMJD/?igshid=NGJjMDIxMWI=
0 notes
redfield-by · 2 years
Text
Tumblr media Tumblr media
Стаўбцы геаграфічны цэнтр сярэднебеларускай гаворкi, які лёг у аснову класічнай беларускай мовы, менавіта тут радзіма Коласа і Купалы.
Tumblr media
У гэтым годзе 140 гадоў з дня нараджэння адразу двух класікаў беларускай літаратуры📚 - Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч М��цкевіч, 1882-1956) і Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882-1942).
2 notes · View notes
vmestesarchi · 2 years
Photo
Tumblr media
Первый герб города #могилев был утверждён в 1577 году. По окончании Русско-польской войны Могилёву за боевые заслуги, а именно за уничтожение могилевчанами семитысячного московского гарнизона, оккупировавшего город, польский король и великий князь литовский Ян II Казимир пожаловал новый герб с элементом герба «Погони». Описание герба гласило : у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з уздзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага герба „Пагоня“. Современный герб города был утверждён 3 января 2005 года. #историябеларуси #историямоейродины #могилёв #гербмогилева #интересныефакты #гісторыябеларусі #гісторыямаёйкраіны #магілёў #цікаваеўбеларусі #цікаваепобач #вандроўкіўмінулае #вандроўкіпабеларусі #вандроўнікізменску #беларусь #радзіма #городабеларуси #вместесарчи (at Mahilyow, Belarus) https://www.instagram.com/p/CXsRNudqGhZ/?utm_medium=tumblr
1 note · View note
uzarinawrocki-blog · 7 years
Photo
Tumblr media
#uzari #uzarinawrocki #minsk #belarus #нікомуненалежымбольш #будуйнацыю #белмова #выява #явыдумляю #юзары #юзари #вяртанне #шлях #новаябеларусь #радзіма #стварайкраіну #імкнісядалегендарнасці #беларусь #мінск #yourcountryneedsyou #music #showbizz #новоепоколение Што ты робіш цікавага для таго, каб твая краіна выглядала па-новаму?! Выбяры свой шлях, стварем Радзіму разам!
1 note · View note
slowsquirrel · 4 years
Photo
Tumblr media
#Радзіма👍 #HomelandBelarus https://www.instagram.com/p/CC8yinVhOdY-FRR7Blo6OVXR6lA-VbO-iud-E00/?igshid=dwkvz7ojntj0
0 notes
sanhe · 7 years
Photo
Tumblr media
Пейзаж з маёй малой радзімы. Дамба каля вёскі Істопкі, што на жлобіншчыне #беларусь #зіма #дамба #снег #рэчка #дзень #сонца #істопкі #жлобін #радзіма #жлобин #истопки #река #речка #пейзаж #зима #зима❄️ #зима2017 #belarus #belinsta #belarusnow #belarusblog #belarusinsta #bekarusgram #belarustravel #belarusonline #belarusofficial #tutbylive #tutbelarus #belsquare (at Belarus)
0 notes
kudlasevich · 3 years
Text
змена парадыгмы
Анатоль Кудласевіч Змена парадыгмы сучаснай дэмакратычнай мадэлі                (інавацыйная сацыяльная ідэя) Або прамыя, адкрытыя і яўныя выбары ў рэжыме рэальнага часу шляхам электроннага галасавання. Ідэя простая і яна ляжыць навідавоку. Усё ўжо ёсць, бракуе толькі добрай волі народа. На маю думку, час гэтай ідэі прыйшоў. Сама ідэя стукаецца ў рэчаіснасць і чакае ўвасаблення. З намі ці без нас, але гэта будзе. І вельмі хутка. Не ў нас, дык у грамадствах іншых дзяржаў і краін. Але тады мы, дзяржава Беларусь і яе грамадзяне, з гэтага нічога не бузем мець. Калі ж будзем першымі, і ўпершыню на сабе апрабуем такую мадэль дэмакратыі і дзяржаўнага будаўніцтва, то атрымаем з гэтага адчувальную карысць. Сутнасць палягае ў змене парадыгмы выбараў і самой дэмакратычнай мадэлі грамадства, у новым падыходзе да кіравання дзяржавай. Што дакое дэмакратыя? Вы ведаеце, гэты панятак цяпер выхалашчаны даастачы, засталася толькі пустая дэкларацыя. Радзіма дэмакратыі — грэчаскія полісы, “збіраліся грамадзяне і кідалі чорныя і белыя каменьчыкі”, затым каменьчыкі падлічвалі… Такую мадэль праз “тайнае галасаванне” прышчапілі ўсёй еўрапейскай цывілізацыі, а затым і ўсяму свету. Яна была пашкоджана ад пачатку, бо галасавалі “тайна” (хто там бачыць, які каменьчык ты апусціў?) і зноў жа, не ўсе маглі прысутнічаць пры падліку тых каменьчыкаў, — гэтыя дзве хваробы “тайнае” галасаване і “падлік” галасоў (“не істотна важна як галасуюць, істотна вызначальна, як і хто падлічвае”) засталіся ў спадчыну і звялі сістэму выбараў на фарс, на тэатр абсурда, на нейкую гульню, у якую ніхто не верыць, але ў якую працягваюць гуляць дарослыя дзядзькі і цёткі, ды яшчэ і ганарацца пры тым, што так лёгка даліся на падман. А цяпер успомнім якая дэмакратыя была ў славянаў? Збіраліся на веча і падняццем рукі “з просых мужыкоў ставілі сабе князя”… Адчуваеце розніцу? Нашы продкі выбіралі яўна і адкрыта, не баючыся свайго выбару. І падлічвалі галасы датуль, пакуль рука паднятая, а рука стамляецца, узяў метку, апусціў руку. Рука – гэта не каменьчык (бюлетэнь) у урне, ты палічыў мяне, я апусціў руку. Адкрыта, яўна, у рэжыме рэальнага часу, — такая дэмакратыя была ў звычаях нашых продкаў. Выбралі князя, далі яму коней, фураж, сыноў сваіх, усклалі на яго абавязкі: мы зямлю араем, а ты нас барані ад ворагаў, суд чыні паміж намі, а мы цябе будзем карміць і ўтрымліваць, усім забяспечым, што неабходна для гэтага. Князь кіруе, судзіць, дзяржавай упраўляе са згоды ўсяго народа. Скажам простымі словамі, князь зарваўся і пачаў чыніць несправядлівы суд, паборы большыя браць, і іншае нешта рабіць сам ад сябе, няпраўду ўсякую чыніць, якая народу не падабаецца, — зноў збіраюць веча, і такога князя звяргаюць (было з гразі ды ў князі, цяпер зноў у гразь, а то і на кол пасадзяць, каб іншым не павадна было) і на яго месца ставяць больш годнага. Калі пазбавіцца двух заган сучаснай дэмакратычнай мадэлі: “тайнага” галасавання і “падліка” галасоў, то можна прывесці грамадства да сапраўднага народаўладдзя. Па-першае, тайнае галасаванне дае прастору для маніпуляцый, па-другое, яно ад самага пачатку прывучае грамадзяніна не браць і не нясці адказнасць за свой выбар, да грамадскай абыякавасці і пасіўнасці, па факту адпіхнуць у паміжвыбарны перыяд грамадзяніна ад кіраўніцтва дзяржавай. І, па-трэццяе, ніякая гэта не заваёва, а дурылка, якую ўцюхалі народам, каб можна было круціць такімі народамм так, як уздумаецца. Тайна галасуем, тайна выбіраем, нават суседзям баімося прызнацца ў сваім выбары, а здзекваюцца з намі самым натуральным чынам у адкрытую, нахабна, ды яшчэ быццам бы і ад імя самога народа. Чаму ўсе гайкі заціскаюцца, усе часовыя паслабленні знішчаюцца адразу ж пасля выбараў? Таму што ў чарговы раз народ выкарысталі, і далей уладам ён не патрэбны, яны робяць тое, што хочуць і як тое разумеюць. Я прапаноўваю адкрытыя, яўныя і прамыя выбары шляхам электроннага галасавання ў рэжыме рэальнага часу. Усё для гэтага ўжо напагатове. Усё ў прынцыпе ўжо ёсць. Пры сучасных тэхналогіях зрабіць гэта не вельмі і складана. Бракуе толькі добрай волі і некаторых дэталяў, якія з’явяцца неўзабаве, калі грамадства выспее да перамен і пагодзіцца на такія перамены. А пагодзіцца яно тады, калі зразумее і ўсвядоміць, што такое народнае самакіраванне сапраўды значна лепшае, чым існуючая мадэль дэмакратыі. Пры адкрытай і яўнай дэмакратыі (народаўладдзі) не патрэбны ні выбарчыя камісіі, ні выбаркамы, ні дзесяткі тысяч людзей, задзейнічаных у выбарчым працэсе, ні нават выдрук бюлетэняў. Усё гэта становіцца лішнім і непатрэбным. А гэта сэканомленыя бюджэтныя сродкі. Якім чынам прыйсці да такой мадэлі? 1. Першае, што трэба зрабіць, распрацаваць адпаведную камп’ютарную праграму, прызначаную для электронных выбараў. З гэтым за некалькі мільёнаў даляраў (на адны прэзідэнцкія выбары з дзяржаўнага бюджэта выдаткуецца, як мінімум 10 мільёнаў доллараў калі выбары праходзяць адным турам!) справіцца з радасцю Майкрасофт, або Эпэл. Аб’явіць тэндар на распрацоўку такой праграмы, і лепшую ўзяць у работу. 2. Другое. Запатэнтаваць на міжнародным узроўні і саму праграму, і саму мадэль такой дэмакратыі, забяспечыўшы яе ўсімі магчымымі міжнароднымі сертыфікатамі, патэнтамі і пашпартамі, каб ні ў кога і думкі не магло ўзнікнуць, што праз праграму можна сфальсіфікаваць вынікі, або выкарыстаць яе на карысць зацікаўленай групы асоб, змяніўшы ці падтасаваўшы вынікі, узамен таму, што рэальна адлюстроўвае праграма. Як гэта зрабіць, — да вузкіх айпішных спецыялістаў і распрацоўшчыкаў. Калі мы давяраем грошы інтэрнэту, праводзім плацяжы праз банкінг, то, значыць ужо давяраем тэхналогіям, што нашы грошы не ўкрадуць. 3. Правесці рэферэндум і змяніць выбарчае заканадаўства. Зацвердзіць гэта ў выбарчым кодэксе і Канстытуцыі. 4. Правесці “адкрытыя, яўныя выбары ў рэжыме рэальнага часу шляхам электроннага галасавання”. 5. Апробаваць арыгінальную дэмакратычную мадэль, выявіць недахопы, калі яны з’явяцца, выправіць іх і падкарэкціраваць, адладзіць работу сістэмы. 6. Любы грамадзянін будзе з’яўляцца не толькі “носьбітам улады” (што дэкларуецца ўсімі канстытуцыямі) на перыяд выбараў, а на ўвесь час праўлення выбранага Урада ці Прэзідэнта. Бо за любым замацавана права забраць свой голас назад у любы час. Гэта з’явіцца рэальным народным інструментам, якім ён будзе ўвесь час ціснуць на ўладу і адначасова будзе адлюстроўвацца рэйтынг “народнага даверу”. Тады ўлада сапраўды будзе абавязана служыць народу, што і павінна быць па факту, бо пры крытычным падзенні даверу народа, прызначаюцца новыя выбары. Так змушана будзе рабіць улада пры сапраўдным народаўладдзі, бо “галасы” з’яўляюцца паказчыкам даверу, індыкатарам таго, наколькі народ падтрымлівае сваю ўладу. Напрыклад, калі праводзіцца непапулярная палітыка і рэйтынг улады падае, то заўсёды застаецца тры шляхі, каб змяніць сітуацыю, або мяняць саму палітыку, або тлумачыць грамадству неабходнасць непапулярных мер, або сыходзіць у адстаўку. Іначай сацыяльны выбух, бунт, рэвалюцыя. Каму гэта трэба? 7. Падсумаваць станоўчы вынік мадэлі народнай дэмакратыі, які выявіцца ва ўсіх сферах дзяржаўнай дзейнасці і дабрабыце грамадзян, давесці да сусветнай супольнасці перавагі беларускай мадэлі і прадаваць распрацаваную праграму і мадэль самакіравання іншым дзяржавам і краінам, якія захочуць скарыстаць такую мадэль у сябе дома, бо сама праграма і мадэль дэмакратыі з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю і нацыянальнай каштоўнасцю. Тады іншыя краіны пачнуць Беларусі ў бюджэт плаціць грошы, за карыстанне такой праграмай: са свету па нітачцы, а беларусам – вышыванка. Якім чынам рэалізуецца Народаўладдзе і як праходзяць выбары? Ёсць цэнтр, куды сцякаецца ўся інфармацыя, назавём яго ДНД (дом народнай дэмакратыі) з неабходным абсталяваннем, ёсць афіцыйны дзяржаўны сайт са спецыяльна распрацаванай праграмай для электроннага галасавання, ёсць некалькі дзясяткаў спецыялістаў (на ўсю Беларусь!), якія абслугоўваюць праграму і, безумоўна — ахоўнікі, назіральнікі, абслуга… Ёсць рэкламныя вулічныя маніторы ў сталіцы, абласных гарадах і раённых цэнтрах, у інтэрнэце, на якіх адлюстроўваецца фіксуецца прамое народнае галасаванне з кодам адкрытага доступа. Усё адлюстроўваецца ў рэжыме рэальнага часу. Выбары пачынаюцца, як і раней, прывычнай прадвыбарнай кампаніяй кандыдатаў, вылучэннем, зборам подпісаў, дэбатамі… У дзень выбараў спыняецца агітацыя і пачынаюцца самі выбары, вынікі якіх абвяшчаюцца ў той жа дзень (вечар), скажам у 21.00. Любы грамадзянін праз мабільнае прыстасаванне, праз гарадскі тэлефон, інтэрнэт, хатні камп’ютар заходзіць на сайт, (або нагамі ў сельсавет, кантору, школу, дзе ёсць камп’ютар) уводзіць свае дадзеныя, лагін – ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, сам прыдумляе пароль і аддае свой голас. У любы час можа зайсці і праверыць, хоць праз у год, хоць праз месяц, ці правільна лічыцца яго голас. У любы момант можа забраць голас назад, выявіўшы такім чынам квотум недаверу — гэта ўжо яго асабісты, прыватны інструмент дэмакратыі, інструмент уздзеяння на ўладу. Пры галасаванні можна яшчэ праводзіць невялікую анкетную апытанку, кшталту, адкукацыя, узрост, маёмасць і г.д. і д.т.п. — своеасаблівы выбарчы цэнз, які будзе далей даваць магчымасць сачыць за тым, што адбываецца ў грамадстве, якія сацыяльныя слаі найболей пакрыўджаны, хто давярае ўладзе і чые правы парушаны. Але гэта ўжо дэталі. Падчас выбараў падаецца толькі агульная колькасць прагаласаваўшых грамадзян, гэта значыць, да абвяшчэння (адкрыцця) вынікаў не магчыма вызначыць каму аддаюць перавагу выбаршчыкі, каб псіхалагічна не ўплываць на чалавека “эфектам натоўпу” у момант выбараў, — паказваецца толькі інтэнсіўнасць галасавання. Але як толькі вынікі выбараў адкрываюцца уся інфармацыя, хто і колькі набраў галасоў, хто за каго прагаласаваў, у які час адбылося галасаванне і з якога айпішнаг�� адраса, становіцца агульнадаступнай і застаецца такой на перыяд усяго праўлення. Калі хтосьці лічыць, што “тайнае” галасаванне сапраўды заваёва дэмакратыі, або па нейкай прычыне не хоча браць і нясці адказнасць за свой выбар, можна пайсці такім шляхам, не парушаючы нічые правы. Як бы ўмоўна падзяліць усё грамадства на два “статусы”: “адкрыты грамадзянін” і “закрыты грамадзянін”, голас адкрытага грамадзяніна прыраўнівацца да адзінкі, а голас “закрытага грамадзяніна” (згодна закону Парэта, зыходзячы з прапорцыі 20 на 80) усяго толькі ацэньваецца 0,2 голаса. І гэта справядліва, бо “адкрыты” грамадзянін нясе адказанасць за свой выбар, ён праяўляе актыўную грамадзянскую пазіцыю і можа адстаяць свой выбар, а “закрыты” з’яўляецца грамадскім пасівам, ад якога мала што будзе залежаць і ў дальнейшым, да таго ж кожны самастойна выбірае ў якім статусе яму праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю і рэалізаваць свае выбарчыя правы. Спадзяюся, што саму ідэю народнай дэмакратыі, народаўладдзя вы зразумелі? Ведайце адно, не мы — дык іншыя і без нас, бо час гэтай ідэі прыйшоў. І нішто не можа супрацьстаяць ідэі, што запатрабавана яго вялікасцю Часам.
0 notes
skapare · 4 years
Photo
Tumblr media
Беларусь 2020.10.18. Марш Партызан! Гэта ўжо не спыніць! І бегчы, Лука, ужо позна, Інтэрпол знойдзе цябе ўсё роўна. Жыве Беларусь! Ганаруся табой Радзіма! Ганаруся маім народам!❤️✊✌️ #беларусь #стоплука #стоптаракан #беларусьбезлукашенко #выборыбезлукашенко #сыходзь #stopluka #stoptarakan #лукашенко #лукашенкоуходи #лука #belarus #belarusinsta #belarusgram #belarusofficial #belarus_instagram #belaruslove #моякраiнабеларусь #шос #жывебеларусь #sverigesbelarusier #жывебеларусь⚪🔴⚪ #забастовка #маршпартизан #лукашенконемойпрезидент #google @prezident_sveta @rada.vision (at Södertälje, Sweden) https://www.instagram.com/p/CGfbn3rgOeq/?igshid=18pebp1ohv71n
0 notes
ksienija · 4 years
Text
Tumblr media
#Belarus #Synkavichy #Matherland #fortifiedchurch #LongLiveBelarus #Беларусь #Сынкавічы #Радзім�� #Царква-Мураванка #ЖывеБеларусь
SI DEUS NOBISCUM QUIS CONTRA NOS?
0 notes
muszingsniustelydi · 5 years
Photo
Tumblr media
Мы, беларусы — мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям'і. ミィ べェラゥルースィ ミゥルニーヤ リューズィ セゥルツァム アッダーニヤ ゥロドナイ ジャムリィ スチーゥラ シャブゥルイェム スィリィ ガゥルトゥイェム ミィ ウ グゥラツァビタイ ヴォルナイ シャムィ Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! スゥラーウシャ ジャムリィ ナーシャイ スヴェートライェ イーミャ スゥラーウシャ ナゥローダウ ブゥラテゥルスキ サユーズ ナーシャ リュビーマヤ マーツィ ゥラズィーマ ヴェチナ ジビーイ クビェトネェイ べェラゥルース https://www.instagram.com/p/B0dEFysAuaA/?igshid=f3ckasqc85k2
0 notes
redfield-by · 1 year
Text
Tumblr media
Сёння 37 гадоў як мая малая радзіма жыве са журботнай датай. У 1986 годзе быў школьнікам. Памятаю ў ночы на 26 красавіка над Краснаполлем ноччу вісела дзіўнае белае воблака якое нібыта свяцілася. А потым быў парад на 1 траўня куды нас дружна ўлады павялі атрымліваць асабістую дозу радыяцыі.
Tumblr media
1 note · View note
dimas-tut · 5 years
Photo
Tumblr media
Манумент Радзіма Маці, Кіева-Пячэрская лаўра і Музей Ваеннай тэхнікі / Монумент Батьківщина Мати, Києво-Печерська лавра і Музей Військової техніки (at Kyiv, Ukraine) https://www.instagram.com/p/Bzq54NTI7cW/?igshid=t5be1xw34k08
0 notes
vmestesarchi · 3 years
Photo
Tumblr media
#колокол в звоннице башни въездной брамы усадьбы #дукорскиймаентак Издревле ни в один град или замок невозможно было попасть, минуя #главныеврата Когда-то от ворот начинались все дороги. #дукорскаябрама — основной символ всей усадьбы. Ставить браму на въезде в #шляхетскиймаёнтак — старинная литвинская (белорусская) шляхетская #традиция Во #временасредневековья брама была технически необходимым элементом замка, единственным полноформатным входом во внутреннее пространство. Когда повсеместное распространение артиллерии сделало замки бесполезными, единственным символом старой рыцарской эпохи остались въездные брамы, обнаружить которые можно практически во всех крупных шляхетских усадьбах Беларуси в Новое время. Сегодняшняя брама в «Дукорском маёнтке» — одна из немногих уцелевших построек усадьбы прошлых веков. #гісторыямаёйкраіны #гісторыябеларусі #вандроўкіўмінулае #вандроўкіпабеларусі #цікаваеўбеларусі #цікаваепобач #дукора #путешествиясдетьми #путешествияпобеларуси #беларусь #радзімабеларусь #радзіма #символэпохи #вместесарчи (at Дукорский Маёнтак) https://www.instagram.com/p/CUwWEfeqQJB/?utm_medium=tumblr
0 notes
uzarinawrocki-blog · 6 years
Photo
Tumblr media
"Олимпийский" г. Москва. Пякельнае фота 😊. ________________________________ #НІКОМУНЕНАЛЕЖЫМБОЛЬШ #будуйнацыю #юзари #юзары #белмова #беларусь #радзіма #стварайкраіну #москва #явыдумляю #uzarinawrocki #uzari
0 notes
fedarovich1972 · 5 years
Photo
Tumblr media
Гэта мая Радзіма, мая Беларусь!!! (at Автостанция Радошковичи) https://www.instagram.com/p/ByYDuzqopGNeW5pND-o90oLq1JuRjVLCZZeywY0/?igshid=unndnbn1lhfj
0 notes
palatsyk · 5 years
Photo
Tumblr media
Увага! Абвяшчаем — конкурс!!! З 25 сакавіка 2019 года Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”  абвяшчае аб пачатку прыёма работ для ўдзелу ў ІІ-ім раённым конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах“. У Год малой радзімы і 75-ых угодкаў вызвалення Беларусі конкурс набывае асаблівы сэнс — праз творчасць дзецям прапануецца  паказаць любоў да сваёй вольнай і незалежнай Бацькаўшчыны. Другі год запар асноўным ідэйным натхніцелем і мецэнатам конкурсу з’яўляецца наш зямляк – бізнэсоўца Дзмітрый Шульман. Пераможцы конкурсу ў 2018 годзе атрымалі каштоўныя падарункі — наборы для прафесіянальных мастакоў, а галоўная пераможца Аліна Францэвіч (Гран-пры) — пазнавальную вандроўку ў Маскву! (Глядзі матэрыял у газеце «Раённыя будні») Партнёрам конкурсу выступае – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі. Асноўныя мэты конкурсу – садзейнічанне развіццю дзіцячай мастацкай творчасці,  выяўленне адораных дзяцей.  Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў, жыхары Пружаншчыны.  Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках жывапіс і графіка.  Як і летась, работы могуць выконваюцца ў вольнай форме на вольную тэму ў агульнай намінацыі «Мая радзіма» (Гэта можа быць: мая вуліца, вёска, горад, лес, рака, возера, кветкі, мае любімыя мясціны, мае дарагія сябры (гадаванцы), сям’я, школа і г.д.) Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін ўдзельнік можа падаць не больш за 3 работы.  Прыём работ праводзіцца па 20 мая 2019 года, абвяшчэнне пераможцаў і ўзнагароджванне дыпломамі і каштоўнымі прызамі – 2 чэрвеня.  Падрабязней http://museum.pruzhany.by/?p=2315 #конкурсдзіцячагамалюнка #шчасцеўмаіхвачах #счастьевмоихглазах #конкурсдетскогорисунка #пружаны #палацык https://www.instagram.com/p/BvgYND6p-7M/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=1a062owu28gjt
0 notes