Tumgik
witchtime-world · 3 years
Text
Чаму ў лабараторыі пры працы з канцэнтраванымі кіслотамі і шчолачамі выкарыстоўваюць пальчаткі і ахоўныя акуляры?
Відавочны адказ – каб не атрымаць хімічнага апёку.
Я вось атрымала апёк ад канцэнтраванай азотнай кіслаты (па выпадковасці, але ўсё ж). Зараз я «гордая ўладальніца» памяранцавага пальца тыдня на два :)
Чаму ж ад канцэнтраванай азотнай кіслаты атрымліваюць такі колер скуры?
Адказ: ксантапратэінавая рэакцыя (ксантос – жоўты, пратэін - бялок)
Хімія ксантапратэінавай рэакцыі:
Ксантапратэінавая рэакцыя з'яўляецца адной з якасных рэакцый на бялкі. Хаця насамрэч яна выяўляецца толькі калі бялкі маюць бензольныя групоўкі. Так, жэлацін не дае ксантапратэінавай рэакцыі.
Як напрыклад: фенілаланін, тыразін, трыптафан
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Азотная кіслата, дзеючы на змешчаныя ў бялку рэшткі араматычных кіслот, ператварае іх у нітразлучэнні жоўтага колеру.
Напрыклад:
Tumblr media
Што адбываецца пры апёку азотнай кіслатой?
Азотная кіслата аказвае раздражняльнае і прыпякальнае дзеянне на скуру. Таксама скура змяняе колер на жоўты. Так, першапачаткова скура набывае жоўты колер, а не аранжавы.
Пры асцярожным дадаванні да рэчываў, што прарэагавалі, раствору NH3, або іншай шчолачы з'яўляецца чырвона-аранжавая афарбоўка, абумоўленая ўтварэннем нітронавых кіслот.
Прыклад:
Tumblr media
Што ж рабіць пры апёку?
Прамыць вадой на працягу 15 хвілін і накласці павязку з растворам соды. Потым можна лячыць скуру з дапамогай розных лекаў, напрыклад пантэнолам.
Літаратура (калі цікава):
Методы биохимии растительных продуктов. Петров К. П. Киев, издательское объединение «Вища школа», 1987, 224 с.
Всеволод Владимир Некрасов. Руководство к малому практикуму по органической химии. М., Издательство «Химия», 1964 г.
https://xumuk.ru/encyklopedia/2215.html
Ведерников М. И. Техника безопасности при производстве, хранении и транспортировании аммиака. М., «Химия», 1977 (Библиотека молодого рабочего по технике безопасности)
6 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Божухна, мне боязна пісаць нават сяброўкам. 😅 Але ўсё ж такі напісала групе па перакладам коміксаў.
Tumblr media
А-А-А-А-А-А-А-А-А
4 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Tumblr media
12 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
American McGee’s Alice
Гэта гульня была адной з першых у маім жыцці у жанры жахаў. Таму я заўсёды пяшчотна ставілася да яе. Але пераклад, які я мела, быў не лепшы.
Tumblr media
Вось дыск з самой гульнёй. Пераклад толькі на тэкст, але мне заўсёды гэтага хапала (ангельская агучка найлепшая). Але я падумала: чаму бы мне паглядзець, што знутры гульні? Таму я пачала чытаць файлы гульні.
Файлы гульні былі зусім не схаваныя. Першы, што я знайла, быў мануал да гульні (дзе ты быў усе гэтыя годы :((((().
Tumblr media
Але гэта не самае цікавае!
Ёсць у тэчцы гульні файлы з пашырэннем .pk3. І вось я вынула файлы з іх)
Там я знайшла тэчкі з тэкстамі, якія выкарыстоўваюцца падчас гульні. 
Tumblr media Tumblr media
Таксама там былі шрыфты.
Tumblr media Tumblr media
І вось я захапілася ідэяй перакласці гульню самастойна. Але я толькі пачала і не зусім ведаю, што і як працуе. Ды да таго ж гульня мае мноства каламбураў, якія вельмі цяжка перакласці. Ды ёсць і іншыя праблемы.
Tumblr media Tumblr media
Самы просты пераклад - гэта прыклад з майго дыска. Перакладчыкі проста бралі ангельскія літары і перамалявалі іх на рускія. Але ў гэтага метаду ёсць некаторыя праблемы: у мяне не было літары Щ :))))))). Вось так) Таксама знутры налад былі недахопы. Клавішы заўсёды пішуць ангельскімі літарамі, але яны жа не засталіся! Таму іх нельга было прачытаць.
Я пакуль працую з файламі гульні і не магу нават абяцаць пераклад гульні. Але чаму не паспрабаваць?
Калі ласка, пішыце пра хібы ў тэксце! 😘
3 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Перыядычная сістэма элементаў
У мяне гараць тэрміны, таму мяне не будзе тыдзень або два. А пакуль трымайце табліцу Мендзялеева з класічнымі назвамі элементаў на беларускай мове.
Цалкам мая праца)
Гэта png, таму што я не змагла далучыць pdf(
Tumblr media Tumblr media
6 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Гульні на беларускай мове
Беларуская мова не самая распаўсюджаная ва ўсім. Усе ведаюць прычыны, але каб некалькі вам было больш весела, я паведамлю пра гульні на беларускай мове. І не, гэта не дурныя гульні для дзетак.
Як я знайшла гульні на беларускай мове? 
Ёсць такі сайт Belazar. На ім акрамя перакладу таксама магчыма пстрыкнуць вось такую спасылку.
Tumblr media
Бачыце Soft па-беларуску? Нам туды.
Tumblr media
Няшмат, але падыдзе. Я пасля, магчыма, паспрабую зрабіць свой пераклад, калі будзе час. Ёсць адна лёгкая на пераклад гульня 🙃
Пстрыкнула я Silent Hill 3
Tumblr media Tumblr media
Спампуйце і далей па інструкцыі...
Tumblr media
Не здзіўляйцеся, я ўсталявала паверх рускай версіі.
Няблага, так?
Tumblr media
Добра, што ў нас у нашым інвентары?
Tumblr media
Але монстры на яго збягаюцца як на ..... гаўно ....?
Tumblr media
Я спадзяваюся, што вам спадабалася)
Я буду пісаць і далей пра гэту гульню ці пра іншую, але мне вельмі жахліва ад яе)))
Я б была ўдзячная, калі вы напішыце пра абмылы ў тэксце. Я толькі нядаўна стала пісаць па-беларуску і мне гэта даецца нялёгка. Я не баюся крытыкі.
Вялікі дзякуй за падтрымку! ❤
4 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень восьмы
Здаецца, я ўжо зусім не хварэю. Амаль усе сімптомы сышлі, акрамя адсутнасці пахаў і невялічкага болю ў вачах.
Tumblr media
Я пачала гэты блог для апісання сваіх дзён пакуль я хварэю, таму мне патрэбна зараз або яго зачыніць, або перавесці ў іншы бок.
Дзякуй за чытанне! 🥰 Магчыма я працягну гэты блог)
9 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень сёмы
Вось цікавая рэч: пахі могуць знікаць і узнікаць пры каронавірусе. Учора пахі былі, а сёння -- не 🙃
Лічу, што мне становіцца лепш. У мяне ўжо амаль няма кволасці і тэмпературы, але яшчэ баляць вочы і галава.
Tumblr media
Знайшла цікавую прапанову ад “Умовы для мовы”. Я паспрабавала паўдзельнічаць. Сдагадайцеся што..? Правільна! 😊 У першым жа лісце мне адказалі, што яны не чытаюць неправільна аформленыя звароты :) Не, гэта правільна, так. 
Але адчуваецца тое, што яны проста нават і чытаць не хацелі. Пісьмо прыйшло занадта хутка.
Паспрабуйце паўдзельнічаць усё роўна (●'◡'●)
Tumblr media
2 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень шосты
Ці вы ведалі, што пры каронавірусу ў вас можа балець нос, нібыта ў яго залілі жавель? 
Сёння панядзелак і таму я павінна была з’явіцца на занятках (у мяне ДА). Пакуль у мяне няма ліста ад доктаркі, я не магу проста не з’явіцца на заняткі. 
Але да мяне так і не прыйшлі дактары :( 
Tumblr media
Вялікі дзякуй за падпіску rumianesk-blog! <3 Спадзяюся і далей чытаць твае артыкулы :3
4 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень пяты
Сёння ўжо пяты дзень майго карантыну. Мне яшчэ не лепш. Сёння зноў павялічылася тэмпература (37.8) ды баляць мае вочы. Пакуль я адзіная, хто адчувае сябе горш кожны дзень.
Tumblr media
Сёння амаль не працаваў інтэрнет, я не змагла сабраць паці. Але магчыма наступны раз :3
Tumblr media
2 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень чацвёрты
Сёння ўжо чацвёрты дзень на карантыне. У мяне амаль зніклі пахі і павялічалася тэмпература (37.2). Я некалькі не пападаю па клавіатуры. Я перапісвала гэты тэкст ужо каторы раз. У астатнім усё добра. У маёй сям’і лёгкая форма каронавірусу.
Tumblr media
Спрабавала сабраць паці пагуляць у AmOnG Us. Але я мяркую, што людзей будзе няшмат. Усе адказваюць, што яны нубы.
Tumblr media
2 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень трэці
Сёння да нас прыйшла доктарка. Яна дала падпісаць нам аркушы аб карантыне. Тата больш не адчувае пахаў і смакаў, а ў мяне моцная кволасць. Мама адчувае сябе як учора.
Tumblr media
Ніхто нам не рабіў тэсты на кавід (акрамя таты), але мне сказалі, што ў мяне ён ёсць.
Сёння глядзела аніме на беларускай мове. Прапаную гэта зрабіць і вам. ^_^ (Anibel)
2 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень другі
Сёння ў маёй маці павялічылася тэмпература (38.4 градуса) і тата адчувае сябе яшчэ горш. Дактары на аналізы пакуль не прыехалі. Я адчуваю кволасць. Мне нядобра.
Tumblr media
У нас вельмі розныя сімптомы, таму не спадзявайцеся на парады ў інэце.
Але я не страчваю пазітыву :3
2 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень першы
Сёння мяне адправілі дадому: мой бацька захварэў на кавід. Раніцай і днём ён адчуваў сябе добра, але вечарам яму стала горш. Я адчуваю сябе добра. Але я, напэўна, інфіцыраваная.
Tumblr media
Пабачым што адбудзецца далей :) Насіце маску ды мыйце рукі, сябры. Гэта зусім не цяжка, а вам будзе лепш. 
3 notes · View notes