Tumgik
#твае
xylitolnovaslover · 1 month
Text
Tumblr media
я не забуду ніколі твае мутныя вочы
вынікі нашых з табою падзей
я не ўбачу ніколі твае мутныя вочы
нават калі сонца зайдзе
[ reposts appreciated ! s/i uses they/them, vitt.orino uses he/him :3 ]
10 notes · View notes
drakulabielaruskaj · 1 year
Text
22-га верасьня. Частка 2
Дзёньнік доктара Сьюарда
22-га верасьня. – Усё скончылася. Артур вярнуўся ў Рынг разам з Кўінсі Морысам. Які ж Кўінсі выдатны хлопец! Я ўпэўнены, што сьмерць Люсі прынесла яму столькі ж пакутаў, колькі й нам; але ён трымаўся, як запраўдны вікінг. Калі Амэрыка працягне нараджаць такіх людзей, яна несумненна стане сусьветнаю дзяржавай.
Ван Гэльсінг прылёг адпачыць перад падарожжам. Сёньня ўвечары ён выяжджае ў Амстэрдам, але кажа, што вернецца заўтра к ночы; ён хоча ўладзіць нейкія справы, якія патрабуюць ягонага асабістага ўдзелу. Затым ён затрымаецца ў мяне; кажа, што ў Лёндане яго чакае праца, якая можа заняць колькі часу. Бедны стары! Баюся, што цяжар апошняга тыдня падарваў нават ягоную жалезную сілу. Я заўважыў, што ў часе пахаваньня ён увесь час стрымліваўся. Па цырымоніі мы стаялі каля Артура, які пачаў расказваць, як ягоную кроў пералівалі ў Люсіны вэны; а твар Ван Гэльсінга то бляднеў, то чырванеў. Артур сказаў, што з таго моманту адчуваў, нібы яны зь Люсі напраўду жанатыя, і што яна – ягоная жонка перад Богам. Ніхто з нас не сказаў – і ніколі ня скажа – жаднага слова пра іншыя пераліваньні.
Артур і Кўінсі разам паехалі на станцыю, а я з Ван Гэльсінгам – сюды. Як толькі мы аказаліся ў экіпажы адны, ён упаў у запраўдную гістэрыку. Пасьля ён адмаўляў, што гэта была гістэрыка, і сьцьвярджаў, што так пры жахлівых абставінах праяўляецца ягонае пачуцьцё гумару. Ён сьмяяўся, пакуль сьмех не перайшоў у плач, і мне прыйшлося зацягнуць фіранкі, каб ніхто ня ўбачыў нас і не зрабіў памылковую выснову; затым ён плакаў, пакуль зноў не пачаў сьмяяцца; а потым сьмяяўся й плакаў адначасна, акурат як жанчына. Я спрабаваў быць зь ім жорсткім – як звычайна паступаюць з жанкамі пры такіх абставінах – але безвынікова. Мужчыны й жанчыны зусім па-рознаму праяўляюць нэрвовую сілу або слабасьць! Калі да ягонага твару вярнуўся паважны й пануры выраз, я спытаў яго, адкуль такая весялосьць, ды яшчэ й у такі час. Адказ быў характэрны для яго: лягічны, пераканаўчы й таямнічы. Ён сказаў:
– Ох, ты не разумееш, прыяцелю Джоне. Ня думай, што я не сумую, хоць і сьмяюся. Бачыш, я плакаў, нават калі мяне душыў сьмех. Але таксама ня думай, што я поўны смутку, калі плачу, бо сьмех прыходзіць у той жа час. Заўсёды памятай, што сьмех, які грукае ў твае дзьверы й пытае: «Ці можна ўвайсьці?» – ня ёсьць запраўдным сьмехам. Не! Запраўдны сьмех – кароль, і ён прыходзіць, калі захоча. Ён ня просіць дазволу; ён не выбірае адпаведны час. Ён кажа: «Я тут». Глядзі, напрыклад, я бядую па той мілай дзяўчыне; я даю ёй сваю кроў, хоць я стары й змораны; ахвярую свой час, сваё ўмельства, свой сон; пакідаю сваіх пацыентаў дзеля яе адной. І тым ня менш, я сьмяюся ў ейнай магілы – сьмяюся, калі гліна з рыдлёўкі далакопа падае на ейную труну й кажа «стук! стук!» майму сэрцу, пакуль тое ўносіць кроў з маіх шчокаў. Маё сэрца абліваецца крывёю за таго беднага хлопца – мілага хлопца, што аднаго веку з маім сынам, калі б ён быў жывы, і што мае тыя ж валасы й вочы. Вось, цяпер ты знаеш, чаму я так люблю яго. І нават калі ён кажа словы, якія наскрозь працінаюць маё мужава сэрца й змушаюць маё бацькоўскае сэрца спагадаць яму, як нікому іншаму – з табой, прыяцелю Джоне, мы больш роўныя досьведам, каб мець адносіны бацькі й сына – нават у такі момант да мяне прыходзіць Кароль Сьмех і крычыць мне ў вуха: «Вось і я! Вось і я!» – тады кроў зноў пачынае танцаваць у маіх жылах, і колер вяртаецца да маіх шчокаў. Ох, прыяцелю Джоне, гэта дзіўны сьвет, сумны сьвет, сьвет, поўны пакутаў, гора й турботаў; і ўсё ж, калі прыходзіць Кароль Сьмех, ён прымушае іх усіх скакаць пад сваю дудку. Сэрцы, што абліваюцца крывёю, высахлыя косьці на цьвінтары, пякучыя сьлёзы, што падаюць долу – ўсе пускаюцца ў скокі, пачуўшы мэлёдыю зь ягоных пазбаўленых усьмешкі вуснаў. І павер мне, прыяцелю Джоне: добра, што ён прыходзіць. Мы, мужчыны й жанчыны, жывём, як тугія, нацягнутыя ў розныя бакі, вяроўкі. Затым прыходзяць сьлёзы; і, як дождж на вяроўках, падмацоўваюць нас, пакуль напружаньне не становіцца такім вялікім, што мы не вытрымліваем. Аднак Кароль Сьмех прыходзіць як сонца й зьмяншае той цяжар; і мы можам вяртацца да нашых заняткаў, якія б яны ні былі.
Я не хацеў пакрыўдзіць яго, але я не зусім зразумеў прычыну ягонага сьмеху, таму спытаў яго аб гэтым. Ягоны твар пасуровеў, і ён адказаў ужо іншым тонам:
– Мяне расьсьмяшыла тая злавесная іронія: вось ляжыць ��ароўная дзяўчына, усыпаная кветкамі, і выглядае як жывая, так што мы ўсе пачынаем задумвацца, а ці ўзапраўды яна мёртвая; яна ляжыць у файнай мармуровай усыпальні на бязьлюдным цьвінтары, дзе спачываюць ейныя родныя, разам з маці, якая кахала яе, і якую кахала яна; а касьцёльны звон смутна й павольна адбівае: «Бом! Бом! Бом!»; і сьвятары ў белых анёльскіх уборах робяць выгляд, што чытаюць з сваіх кніг, хоць нават не заглядваюць у іх; а мы стаім, схіліўшы галовы. Вось і навошта гэта ўсё? Яна памерла, ці ня так?
– Шчыра кажучы, я ня бачу ва ўсім гэтым нічога сьмешнага. Вашае тлумачэньне яшчэ больш бянтэжыць. Нават калі пахавальная служба была камічная, што наконт няшчаснага Арта й ягонага гора? Да ў яго проста разьбівалася сэрца.
– Ведама. Але хіба ён не сказаў, што пераліваньне ягонае крыві ў ейныя вэны зрабіла яе ягонай запраўднаю жонкаю?
– Так, і гэтая думка прынесла яму суцяшэньне.
– Безумоўна. Але ёсьць адна праблема, прыяцелю Джоне. Калі гэта так, што наконт іншых пераліваньняў? Хо! Хо! Тады гэтая мілая дзяўчына мае колькі мужоў, а я, верны муж сваёй жонкі-нябожчыцы, якая ўважаецца жывой па царкоўнаму законе, зьяўляюся дваяжэнцам.
– Усё яшчэ не разумею, што тут сьмешнага, – сказаў я; ягоныя словы не прыйшліся мне даспадобы.
Прафэсар паклаў руку мне на плячо й сказаў:
– Прыяцелю Джоне, даруй, калі мае словы засмуцілі цябе. Я падзяліўся сваімі пачуцьцямі ня з тымі, каго яны маглі пакрыўдзіць, а з з табой, маім старым прыяцелем, якому магу давяраць. Калі б ты мог зазірнуць ў маю душу, калі мне хочацца сьмяяцца; калі б ты зрабіў гэта, калі я сьмяюся; калі б ты зрабіў гэта цяпер, калі Кароль Сьмех ужо запакаваў сваю карону ды іншае дабро – бо ён пакідае мяне на доўгі, доўгі час – можа тады б ты пашкадаваў мяне больш за іншых.
Мяне кранула пяшчота ў ягоным голасе, таму я спытаў, чаму.
– Бо я ведаю!
Цяпер мы далёка адзін ад аднаго; і самота раскінула над нашымі дахамі свае змроч��ыя крылы. Люсі спачывае ў сямейнай грабніцы – пышнай усыпальні на бязьлюдным цьвінтары далёка ад Лёндану, які кішыць жыцьцём; дзе сьвежае паветра, і сонца ўстае над Гэмпстэд-Гіл, і дзе растуць дзікія кветкі, некранутыя чалавекам.
Вось так я заканчваю гэты дзёньнік; і толькі адзін Бог ведае, ці пачну калі-колечы новы. Калі пачну, ці нават вярнуся працягнуць гэты, ён будзе тычыцца ўжо іншых людзей і іншых тэмаў; бо тут, у канцы, дзе завяршаецца расказ пра раман майго жыцьця, а я вяртаюся да штодзённых справаў, я са смуткам і без надзеі кажу:
“FINIS”.
2 notes · View notes
avsienvadka · 8 days
Text
Город Пинск
Слова Явсени Вядки, переделка текста Нины Крук (Будько).  
Город Пинск, ты вековой!
В моём сердце ты всегда со мной!
Твои древние стены познали
Коварство и много зла!
Но ты сумел устоять от различных невзгод,
Что обрушились на тебя!  
Тебя всё время хотели захватить,
Твоих детей погубить и убить в тебе!
Но ты могучий город, всегда стоял
И будешь вечно стоять,
До окончания дней своих!  
Не захватят тебя ни недруги, ни други!
Город Пинск ты вековой!
Город Пинск, ты в сердце моём. Будь всегда со мной!  
2019г. Pinsk.
***
Словы Яўсені Вядкі, пераробка тэксту Ніны Крук (Будзько).  
Горад Пінск, ты векавы!
У маім сэрцы ты заўсёды са мной!
Твае старажытныя сцены спазналі
Падступства і шмат зла!
Але ты здолеў выстаяць ад розных нягод,
Што абрынуліся на цябе!  
Цябе ўвесь час хацелі захапіць,
Тваіх дзяцей загубіць і забіць у табе!
Але ты магутны горад, заўсёды стаяў І будзеш стаяць вечна,
Да сканчэння дзён сваіх!  
Не захопяць цябе ні ворагі, ні друзі!
Горад Пінск ты векавы!
Горад Пінск, ты у сэрцы маім.
Будзь заўсёды са мной!
2019 года. Pinsk.
Источник: https://poembook.ru/poem/3030332-gorad-pinsk
0 notes
floating-hasselblad · 3 months
Note
як твае справы?
Tumblr media
0 notes
sn9999s · 8 months
Text
Tumblr media
Самае лепшае прыгода-гэта жыццё. З смуткамі, стратамі, радасцю, багаццем. Усё выдатна! Надыдзе дзень, калі яна знікне. А ты падумаеш, што нават і пачынаў яшчэ жыць, што за несправядлівасць? Столькі хацеў зрабіць заўтра, учора, сёння. І не паспеў. Нешта даведацца, даведацца, расказаць, прызнацца, вынайсці ці проста элементарна прабегчы сваю першую стомятроўку. Самае галоўнае атрымліваецца гэта аптымізм і здаровая радасць. Без адрэналіну, без зайздрасці, без упартасці і даказаць камусьці. Радуйся і ідзі сваім шляхам. Толькі ты ведаеш дзе твая дарога і які твой шлях. Слухай інтуацыю, слухай сябе. На гэта сапраўды ёсць сілы, астатняе не твая мара, не твае планы. Не бойся быць смешным, не зразуметым, нязразумелы. жа ідзе да кахання. Каханне, гэта Бог.
0 notes
natalliamichalina · 10 months
Text
хто цябе скраў?
(зіма)
немаведама хто стаіць цьвікі і тканіна ў сьнягу хаваецца, быццам саромеецца, але ад бясконцага поля не ўцячы і неба маўчыць, і рукам карціць вочы-тапазы хутчэй ухапіць з асэнсаваньнем адзіным - што атрымаецца іх хіба рассыпаць і ў сьнезе згубіць..
/ дзе і калі я цябе знайду? ведай, што я прымаю любыя (твае) умовы. я здолею, я змагу. я праз лес перайду, я раку разьнясу, і, калі будзе трэба, лес разбуру. дзеля цябе пасваруся з богам, і няхай ужо нават зьнікне тая аблога
//
(лета)
я гуляю з сонечным зайчыкам, што адскоквае ад цьвіка. так, як адрыньваецца тваё сэрца, калі мы разам. як твой поглед не любіць крананьні ветра да маіх валасоў, не любіць сачыць, як парыў разрывае нашу павольную сувязь, гладзь пасмаў, і раптоўна робіцца пахмурна //
пах мураў урэшце прарваны водарам кветак і мёду чую, як гэта гучыць тваім голасам у маёй галаве. ён таксама як мёд ён як першы званок у тэатры, калі можаш яшчэ хвіліны павольна ісьці з тэрасы кавярні ў партэр - любавацца чужымі партрэтамі, на адным з якіх, з чорна-белай усьмешкай застыўшы, мог бы застацца ты.
і ніякія мае малітвы не ўваскрэсяць той малады парыў, выкрадзены гадамі, нахабна, нібыта адбыўся акт рабаваньня пасярод дня.
/
пяю ціхенька “малітву”, кранаючы позіркам цені, шукаю адбіткі прывідаў, шукаю ды не знаходжу, бо гэта сапраўдны ты мне аднойчы сказаў, адкуль я паходжу, і разгадаў мае сны, нібыта яны ўжо калісьці тваімі былі
на драўляным чорным стале нехта ваду разліў, нехта ўсё спыніў, але гэта не ты - хтосьці, хто не падобны на гучаньне званка, бо ён мяне не натхняе ісьці ў паўпустую залю, бо ён мне не дапамагае, і я нарэшце губляю ўспамін аб напружаных рысах твару ў момант, калі ў тваёй галаве летні вецер сумбурныя думкі няспынна ганяе, пад бязгучнай уладай якіх той парыў у мае адчуваньні апошні цьвік забівае
0 notes
bioquimicavih · 2 years
Text
КАХАННЕ БЕЗ ЛЁСУ КАХАЦЬ. Калі каханне кахае, яно многае прысвячае. Ты прыгожая, як ружа, і прыгожая, як гваздзік. Я хачу прысвяціць табе тысячу пацалункаў і кветку. Твае вочы прыгожыя, і тваё сэрца. Хто аддае сваё жыццё, таксама сваё сэрца. Як я люблю цябе днём, і буду кахац�� цябе ноччу. прыгожай дзяўчыне з добрым сэрцам.
0 notes
nato-ua-alen · 2 years
Photo
Tumblr media
"ENOUGH WORDS, IT'S TIME FOR ACTION." For a long time, Belarusians defended their positions peacefully, hoping that our voices would be heard. But Russia's military aggression (including from the territory of our Motherland) changed everything! ‼ ️If you are a real Belarusian, if your beliefs are something more than just anonymous nonsense in the Telegram - join the Battalion named after Kastus Kalinouski! Here you will undergo military training with professional instructors, get all the guarantees of a soldier of the Armed Forces of Ukraine, get military experience that you can implement not in words but in deeds in the defense and liberation of Ukraine and in the future - and Belarus! ЕDo you have the courage, honor and courage? WRITE TO OUR CHAT BOT: @BelarusAndUkraineBot Don't you have the opportunity to stand with us? HELP! ✊ Real financial, humanitarian, volunteer assistance is also an action that helps our Battalion to carry out combat missions effectively! All accounts and contacts for real help - here! "Enough worries, it's time to act." ❗️ХОПІЦЬ СЛОВАЎ, НАСЬПЕЎ ЧАС ДЗЕЯЎ❗️ Доўгі час беларусы адстойвалі свае пазыцыі мірна, спадзеючыся, што нашыя галасы пачуюць. Але ваенная агрэсія расеі (у тым ліку - і з тэрыторыі нашае Радзімы) зьмяніла ўсё! ‼️Калі ты сапраўдны беларус, калі твае перакананьні – нешта большае, чым проста ананімнае трызьненьне ў Тэлеграме – далучайся да Батальёну імя Кастуся Каліноўскага! У нас ты пройдзеш ваенную падрыхтоўку з прафэсійнымі інструктарамі, атрымаеш усе гарантыі салдата Ўзброеных Сіл Украіны, атрымаеш ваенны досьвед, які зможаш не на словах, а на справе рэалізаваць у абароне ды вызваленьні Ўкраіны, а ў будучым – і Беларусі! ⁉️МАЕШ МУЖНАСЬЦЬ, ГОНАР ДЫ АДВАГУ? ПІШЫ Ў НАШ ЧАТ-БОТ: @BelarusAndUkraineBot Ня маеш магчымасьці ўстаць упоплеч з намі? ДАПАМАГАЙ! ✊ Рэальная фінансавая, гуманітарная, валантэрская дапамога – гэта таксама дзеяньне, якое дапамагае нашаму Батальёну эфэктыўна выконваць баявыя задачы! Усе рахункі ды кантакты для рэальнай дапамогі – тут! ❗️Хопіць занепакоенасьцяў, насьпеў час дзейнічаць❗️ (at Україна) https://www.instagram.com/p/CbxhdEfgvqt/?utm_medium=tumblr
3 notes · View notes
witchtime-world · 3 years
Text
Дзень шосты
Ці вы ведалі, што пры каронавірусу ў вас можа балець нос, нібыта ў яго залілі жавель? 
Сёння панядзелак і таму я павінна была з’явіцца на занятках (у мяне ДА). Пакуль у мяне няма ліста ад доктаркі, я не магу проста не з’явіцца на заняткі. 
Але да мяне так і не прыйшлі дактары :( 
Tumblr media
Вялікі дзякуй за падпіску rumianesk-blog! <3 Спадзяюся і далей чытаць твае артыкулы :3
4 notes · View notes
ilovetranslating · 5 years
Text
Marie Fredriksson - Kärlekens Skuld (Цяжар кахання)
Du kom som en främling till de rum där vi bott Du sov på min arm men ditt hjärta var tomt och obebott Det är inte ditt fel Inte heller mitt Vi sätter upp det på kärlekens skuld.
Jag borde vetat bättre men du gjorde mig blind Jag lämnade allt; fördes bort av kärlekens vind Men den vinden är nyckfull Den kan plötsligt bli hotfull Vi sätter upp det på kärlekens skuld Vi gjorde det för kärlekens skull Vi var på jakt efter kärlekens guld.
Jag borde litat mera på min intuition Jag vet ju precis vad som hände när du tappade tron.
Du gick som en främling genom samma dörr som du kom Dina ögon var sorgsna när du vände dig om Det var inte ditt fel Inte heller mitt Vi sätter upp det på kärlekens skuld Vi gjorde det för kärlekens skull Vi var på jakt efter kärlekens guld Vi sätter upp det på kärlekens skuld Vi gjorde det för kärlekens skull Vi var på jakt efter kärlekens guld
Kärlekens guld Vi sätter upp det på kärlekens skuld Kärlekens guld... Det var inte ditt fel inte heller mitt. Vi sätter upp det på kärlekens skuld.
Ты прыйшоў, быццам незнаёмец, У пакой, дзе мы жылі. Ты спаў у маіх руках, Але тваё сэрца было пустым і дзікім. Гэта не твая памылка, Роўна як і не мая. Мы змірымся з гэтым дзеля цяжару кахання.
Мне варта было лепш ведаць пра ўсё, Але ты асляпіў мяне. Я адпусціла ўсё, быўшы захопленай ветрам кахання. Але той вецер капрызлівы. Ён можа раптоўна стаць жахлівым. Мы змірымся з гэтым дзеля цяжару кахання. Мы рабілі гэта дзеля кахання. Мы шукалі золата кахання.
Я жыла, давяраючы Сваёй інтуіцыі. Я ж дакладна ведаю, што здарылася, Калі ты згубіў веру.
Ты прыйшоў, як знаёмы Праз тыя ж дзверы, што і заўжды. Вочы твае былі сумнымі,  Калі ты азірнуўся на мяне. Гэта не твая памылка, І не мая. Мы змірымся з гэтым дзеля цяжару кахання. Мы рабілі гэта дзеля кахання. Мы шукалі золата кахання. Мы змірымся з гэтым дзеля цяжару кахання. Мы рабілі гэта дзеля кахання. Мы шукалі золата кахання.
Золата кахання. Мы змірымся з гэтым дзеля цяжару кахання. Золата кахання... Гэта не твая памылка І не мая. Мы змірымся з гэтым дзеля Цяжару кахання.
1 note · View note
unendlich-ich · 5 years
Text
Сёння перачытваў перапісы двухгадовай даўніны. Вось толькі што ў мяне тэлефон па чарзе сказаў, што засталося 20%, што засталося 10%, што ён больш нічога не скажа. А ў мяне ж яблычнік, не лухта якая. Проста не адарвацца ад таго чытва. Яно насычанае эмоцыямі і добрымі жартамі. Гэта праява моцнай блізкасці з іншым чалавекам, якому можна распавесці пра самае важнае. І гэта ўзаемна.
Цяпер такога няма. Ёсць толькі два чалавекі, напэўна, якім я магу даверыць амаль усё. Абодва, уласна, чытаюць гэта - прывітанне! Здорава, што ты ў мяне ёсць, быў бы рад бачыцца часцей, чым раз на месяц-некалькі.
Што стала з жыццём? Дзе мае людзі? Яшчэ нядаўна я выпісваў спісы людзей, з якімі ў мяне ёсць пэўныя прыемныя мне стасункі, і іх было трошкі за 10. Цяпер яны лічацца па пальцах адной рукі з запасам.
Напэўна, справа ў тым, што
1. цяпер мне патрэбна больш. Некалькі разоў за апошні час я бачыўся з людзьмі, якіх я used to лічыць блізкімі, мы размаўлялі гадзінку-другую, а напрыканцы я разумеў, што я нічога не вынес з гэтай сустрэчы, і я не магу сказаць, што пачуваўся/пачуваюся лепей праз яе. Useless. Hollow. Таму што ёсць пэўная мяжа, якая не дае нам размаўляць пра тое, што рэальна важна. Таму што мне патрэбны бязмерны давер, а яго няма.
2. скончыўся ўнівер, і таму цяпер каб убачыцца з чалавекам, трэба канкрэтна дамовіцца і прыйсці кудысьці канкрэтна, каб з ім убачыцца. Гэта само па сабе ўскладняе стасункі, іх працяг патрабуе большых намаганняў, чым калі вы так і так бачыцеся мінімум некалькі разоў на тыдзень. Ды і калі бачыш чалавека радчэй, адлегласць павялічваецца, канешне. І ў выніку вы, напэўна, разам сустрэнеце Новы Год, і гэта будзе прыемная ноч у акружэнні прыемных ужо чужых табе людзей.
Я ўжываю другую асобу, але маю на ўвазе, канешне, першую.
Насамрэч, усё не так кепска, як можа падацца, паколькі я ўсё яшчэ лічу сябе адносна самадастатковым чалавекам. Проста здараюцца перыяды of feeling low, калі хочацца, каб цябе зразумелі і трошкі выразілі эмпатыю. Каб неяк раздзялілі твае эмоцыі. Часам, дарэчы, і з прыемнымі эмоцыямі працуе - калі, напрыклад, нейкую неверагоднюю песню сустрэў. Вось.
Проста крыху становіцца сумна ад таго, што новым блізкім людзям няма адкуль брацца. Новых людзей побач не здараецца наўпрост.
Мабыць, варта пачаць выпраўляць гэта. Пахадзіць на якія івенты клёвыя. Падпісацца зноў на “Бесплатный Минск” ды наведаць штосьці цікавае. Як варыянт. Бо ціндар я ўжо не спампую, прынамсі ў найбліжэйшыя шмат месяцаў.
Лан, трэба заканчваць з гэтым. Заўтра трэба пастарацца не даць здарыцца тыповаму панядзелку і быць у форме на рабоце.
Толькі яшчэ адно: калі ты ананімус і ты неяк знайшоў/-ла гэты пост, зразумела яго (ну, ён па-беларуску) і адчуваеш нейшта падобнае - можаш напісаць у прыватныя. А можаш не напісаць.
Потому что выбор - наше единственное оружие в борьбе с будущим (с)
2 notes · View notes
drakulabielaruskaj · 1 year
Text
9-га верасьня
Дзёньнік доктара Сьюарда
9-га верасьня. – Я быў досыць зьнясілены, калі дабраўся да Гілінгэму. Ня спаў дзьве ночы, і мой мозґ пачаў адчуваць зьняменьне, якое паказвала на мазґавую стомленасьць. Люсі ня спала й была ў добрым гуморы. Калі мы віталіся, яна пільна ўгледзелася ў мой твар і сказала:
– Ніякага пільнаваньня сёньня ўночы. Вы стаміліся. Я зноў добра пачуваюся; напраўду добра; і калі хто й мае сядзець пры ложку, тады гэта буду я пры вас.
Я ня стаў з гэтым спрачацца й пайшоў вячэраць. Люсі пайшла з мной, і, ажыўлены ейнай чароўнай прысутнасьцю, я добра паеў і выпіў колькі келіхаў выдатнага партвэйну. Затым Люсі павяла мяне ўгару й правяла ў сумежны зь яе спальняю пакой, дзе ў каміне гарэў утульны агонь.
– А цяпер, – сказала яна, – заставайцеся тут. Я пакіну гэтыя дзьверы адчыненымі й таксама адчыню свае. Можаце легчы на канапу; знаю, што нішто не пераканае вас, дактароў, легчы спаць у пасьцель, пакуль вы дбаеце пра пацыента. Калі мне нешта спатрэбіцца, я паклічу, і вы зможаце адразу прыйсьці да мяне.
Прыйшлося пагадзіцца, бо я быў вельмі змораны й быў ня ў сілах нават сядзець. І калі яна паўтарыла сваё абяцаньне пазваць мяне пры канечнасьці, я адкінуўся на канапу й забыўся пра ўсё на сьвеце.
Дзёньнік Люсі Ўэстэнры
9-га верасьня. – Я такая шчасьлівая сёньня. Я была жудасна кволая, таму цяпер мажлівасьць думаць і рухацца адчуваецца, як сонечныя промні, што выглянулі пасьля працяглага пэрыяду непагадзі. Чамусьці адчуваю блізкасьць Артура. Ягоная прысутнасьць бадай што сагравае мяне. Думаю, хвароба й кволасьць маюць эгаістычны характар і прымушаюць нас думаць толькі пра сябе, а здароўе й дужасьць даюць свабоду Каханьню, якое можа вольна блукаць сярод думак і пачуцьцяў. Я ведаю, дзе мае думкі. Калі б Артур толькі знаў! Мой дарагі, мой любы, твае вушы мусяць сьвярбець, калі ты сьпіш, як яны сьвярбяць мне, калі я абуджаюся. Ох, шчасны спакой мінулае ночы! Як я спала, калі дарагі, добры доктар Сьюард пільнаваў мяне. І сёньня я ня маю баяцца спаць, раз ён так блізка й у межах вокліку. Я ўдзячная ўсім за тое, што яны так дабры да мяне. Дзякуй Богу! Добрай ночы, Артуру!
2 notes · View notes
iandrewskroz-blog · 3 years
Text
#37
кроплі першароднага сонца, на шкле вачэй Тваіх. молат б'е мелёдыю, у іх сэрцах агні.
парадак новы, стальны, у валасах жалезны вянок. яны гучна сьмяюцца. і Ты. складаюць кветкі каля Тваіх ног.
і рукі Твае, і думкі Твае, ўзняты ўверх да неба. яны ўсхваляюць сілу, ды Тваю ўрадлівую глебу.
быць Табою , гэта быць Звыш. быць Табою, гэта быць Над.
0 notes
rippxtcn · 3 years
Text
на калені вырадак, цалуй, цалуй берцы, што косткі твае ламаюць
sketch created by Banksy
Tumblr media
0 notes
natalliamichalina · 1 year
Text
Дотык
instagram
Паўсюль каласы -
адлюстроўваюць летняга сонца светлыя прамяні, нібыта твае валасы
Прамяні, што ўразаюцца потым увечары ў мора блакітных вачэй
Калі ласка, краніся мяне ўсімі фарбамі ўласнага света
як мага хутчэй
18/7/2022
0 notes
touscik · 3 years
Photo
Tumblr media Tumblr media
Прывітанне, сябры! Працягваю сваю культурную рэвалюцыю. Толькі пасля размовы з Паўлам Букам. Даведалася што такое матэматыка. Магу расказаць вам: О1. Рэчаіснасць > О2. Рэчаіснасць, перапрацаваная даследчыкам у сваіх аксіёмах > О3. Рашэнне задачы. Нам не хапае О2. Але я імкнуся да гэтага. #mathpoem Мой верш пра розныя тыпы думання. Мой тып адлюстраваны ў першым слупку. Тут аксіёмы захоўваюцца. А другі пра тое, як рабіць неслушна, негодна і незбавенна.
Зорны шлях.
Як табе патлумачыць сябе,
Расказаць, як ляцяць мае думкі
І, як зоркі, тухнуць ў імгле?
Начартаюць дарогу
І крочаць па ёй мае ногі
Самастойныя. Самі сабе.
Разам з табой мне не бачыць.
Ў тваіх чашчах 
Згубіцца мне страшна.
Як аблокі думкі твае
Даганяюць адна другую
Перацякаюць, і ўжо не злаўлю я
Думку тваю
0 notes