Tumgik
yinwille · 10 days
Text
Музыка вясны
Бясконца-блакітнае неба раскінулася над галавой, нібы загатоўка палатна для жывапіснай імправізацыі мастачкі-прыроды. І на тле туркусовага палатна, якое кранула пакуль толькі асляпляльна-яскравая пляма жыццярадаснага веснавога сонца, гарэзавалі першыя пералётныя птушкі, і іх радасным пошчакам нібыта падтаквала сама зямля, паспеўшы засумаваць па іх за доўгія зімовыя месяцы. Падтаквала цурчаннем ручаёў, праз якія, незадаволена бурчучы, скакалі паспешлівыя мінакі; падтаквала капеллю, падтаквала дзівоснай песняй за гранню ўспрымання, і песню гэтую могуць пачуць толькі тыя, чыё сэрца адкрытае свету, яшчэ не паспеўшы пакрыцца ледзяной коркай і ашчацініцца калючкамі пад гнётам жыццёвага бязладдзя.
Саскочыўшы з плота, я з гучным плюхам увязла красоўкамі ў размоклай зямлі. У ноздры ўдарыў цяжкі пах глебы, такі дзікі і ў той жа час такі родны і заспакаяльны, нібы дотык матчыных далоняў. Перабраўшыся на асфальт, каб не прамачыць ногі канчаткова, я зноў паглядзела дагары, прыжмурыўшыся на сонца, што заблыталася ў пакуль яшчэ голых галінах дрэў. Падумаць толькі, як хутка ажывае прырода, залітая яго цёплымі залацістымі промнямі.
Бо мінула ўсяго два тыдні вясны.
А працяг можна пачытаць на АОЗ або на комікс.бай!
2 notes · View notes
yinwille · 13 days
Text
Прыгоды ў Паліі, частка першая
Ужо нейкі час я стрымлю неймаверна ўтульную гульню, падобную да Stardew Valley ў фэнтэзійным сусвеце - Palia. І ўжо назбіралася нямала запісаў, так што надышоў час закінуць частку з іх на тамблер!
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
0 notes
yinwille · 27 days
Text
Апошнія прыгоды ў Скайрыме
Пасля апошняй публікацыі запісаў стрымаў па Скайрыме на маім канале з'явілася яшчэ цэлых сем відэа - далучаю іх тут! Збольшага гэта праходжанне сюжэту гільдыі зладзеяў. Прымемнага прагляду!
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
1 note · View note
yinwille · 1 month
Text
Праходжанне GRIS па-беларуску
Нядаўна прайшла на стрыме неймаверна прыгожую і кранальную гульню GRIS, і цяпер яе праходжанне можна паглядзець у запісы ў дзвюх частках!
youtube
youtube
2 notes · View notes
yinwille · 2 months
Text
А тым часам выйшаў другі мульцік па Overwatch, дзе я прыняла ўдзел у агучцы! 😍 Ён проста чароўна, з любоўю да справы перакладзены, шаноўныя, бя��ом глядзець!
youtube
2 notes · View notes
yinwille · 3 months
Text
Такая розная магія
Як нельга стаць добрай лекаркай, не пабачыўшы смерць, так нельга стаць добрай ваяркай, не пазнаўшы горыч паразы. А яны ж - і ваяркі, і лекаркі. І калі яны не выправяць памылкі ў заклёнах, на якія ім паказала ўчорашняя параза, то грош цана гэтым мудрагелістым наборам слоў.
2 notes · View notes
yinwille · 3 months
Text
Паверыць не магу, што я агучыла мульцік!
Канешне, я ведаю, што многім даспадобы мой голас (ды й, шчыра кажучы, мне раней ужо прапанавалі аддаць свой голас персанажцы, толькі я тады спалохалася, што не дам рады, і адмовілася), але глядзець уласнагалосна агучаны мульцік - гэта нешта нерэальнае!
youtube
7 notes · View notes
yinwille · 6 months
Text
Вершаванае прызнанне
Нядаўна ў геншыне прайшоў івэнт пра фестываль паэзіі, дзе зноўку сустрэліся мае сінвены, дык як жа я магла не напісаць па іх фанфік з гэтай нагоды?))
Фэндам: Genshin Impact
Пэйрынгі: Сінціў/Венці, Чун'юнь/Сяо
Ага-ага, я разбіла два папулярныя пэйрынгі і зрабіла з іх два непапулярныя))
4 notes · View notes
yinwille · 7 months
Text
Запіс сённяшняга стрыма ўжо даступны на ютубе! Як і запісы папярэдніх стрымаў - завітвайце на мой канал!
youtube
3 notes · View notes
yinwille · 7 months
Text
Вітанкі, шаноўныя! Сёння распачаўся новы сезон маіх стрымаў, і я бы хацела асобна падзякаваць тым цудоўным мастачкам, якія зрабілі мой канал сапраўды чароўным!
Вось гэтую магічную застаўку намалявала Вікес!
Tumblr media
Яе ціўтар: https://twitter.com/vikes_twt І блюскай: https://bsky.app/profile/vikes.bsky.social
Анімацыю, якая вітае тых, хто падпісваецца на канал падчас стрыма, стварыла KotSin!
Tumblr media
Яе ціўтар: https://twitter.com/KotdePrince І блюскай: https://bsky.app/profile/kotsin.bsky.social
І ўрэшце мая ўлюбёная аватарка, якая са мной ужо так доўга - яе намалявала dubqp!
Tumblr media
Яе ціўтар: https://twitter.com/dubqp_ І блюскай: https://bsky.app/profile/19lines.bsky.social
Вялікі вам дзякуй! 🥰
6 notes · View notes
yinwille · 8 months
Text
Прастора для творчасці
Фэндам: Genshin Impact Пэйрынг: Цігнары/Каве Паставіць кудас можна тут:
- Гэта тое самае месца?
Каве ў захапленні кіўнуў. Цігнары ўздыхнуў і зноў паглядзеў на эскіз. На малюнку была адлюстравана вытанчаная альтанка з філіграннымі калонамі і мудрагелістымі вітражамі - Каве нават намаляваў на мармуры рознакаляровыя блікі святла, што праходзіць скрозь фарбаванае шкло. Уся гэтая прыгажосць стаяла ў атачэнні квяцістых раслін і на дзіва гарманічна ўпісвалася сярод іх.
Цігнары зноўку ўздыхнуў і падняў позірк ад эскіза. Прыйдзецца папрацаваць, каб увасобіць гэтую мрою ў рэальнасць. Наяве перад ім распасціралася зона завядання - не самая вялікая, што яму даводзілася бачыць, але ўжо не ў зачаткавым стане, яна распаўзлася па невялікай плошчы і захапіла мясцовую фаўну, якая, насуперак сваім звычайным паводзінам, цяпер была гатовая накінуцца на кожнага, хто мае неасцярожнасць зайсці на іх тэрыторыю. Незадаволена стрыгнуўшы вухам, Цігнары ўздыхнуў трэці раз, скруціў эскіз і аддаў скрутак Каве.
- Які ж ты няўёмны ў сваіх творчых імпэтах… - прабурчаў лясны вартавы, дастаючы лук. Каве хацеў быў нешта адказаць, але Цігнары яго апярэдзіў, прыўстаўшы на дыбачкі і пакінуўшы пацалунак на шчацэ каханага: - Але менавіта гэта я ў табе й падабаю.
- Дзякуй, - расчулена шапнуў Каве, прыціскаючы каштоўны скрутак да грудзей.
Ну як жа ўстаяць перад іскрамі ў гэтых вачах?
Цігнары нядбайна махнуў рукой на развітанне, глыбока ўдыхнуў, нібыта збіраючыся нырнуць, нацягнуў цеціву і зрабіў крок наперад, перасякаючы мяжу зоны завядання. На яго адразу абрынулася да атрутнасці скажоная энэргія гэтага месца, збіваючы дыханне і блытаючы думкі. Але гэта не было істотнай перашкодай для дасведчанага ляснога вартавога - нават у цяжкія хвіліны ён знаходзіў сілы завяршыць ачышчэнне зоны завядання.
Бо ніколі не забываўся на тое, што насамрэч ачышчае прастору для творчасці свайго каханага.
4 notes · View notes
yinwille · 8 months
Text
Шаноўныя, калі вы гуляеце ў Скай, сёння (25 жніўня) будзе выдатная магчымасць дапамагчы любімай гульні ўвайсці ў гісторыю! А чацвёртай гадзіне дня па Мінску адбудзецца спроба пабіць сусветны рэкорд па адначасовай прысутнасці на віртуальным канцэрце! Самы час завітаць!
youtube
Дарэчы, канцэрт проста чароўны, я ўжо яго бачыла і вельмі раю наведаць! Яго праводзіць спявачка Aurora, і яе кранальныя песні набываюць захапляльнае інтэрактыўнае ўвасабленне ў гульні! І нават калі вы не гуляеце ў Скай, то ўсё адно запрашаю вас паглядзець гэты канцэрт - яго будзе стрыміць спадарыня NastyMold разам з распрацоўшчыкамі а трэцяй гадзіне (на гадзіну раней да спробы паставіць рэкорд), вось яе ютуб-канал: https://youtube.com/@nastymold
А стрым канцэрта адбудзецца тут: https://www.twitch.tv/thatgamecompany
0 notes
yinwille · 9 months
Text
Запрашаю ў Palia!
Вітанкі, шаноўныя! Учора я адкрыла для сябе чароўную гульню Palia, якую можна апісаць як фэнтэзійную Stardew Valley у 3D, і я пэўна буду яе стрыміць! А пакуль вы можаце далучыцца да адкрытага бэта-тэсту па маёй рэферальнай спасылцы, так што і вы, і я атрымаем прыемныя падарункі! 🥰
0 notes
yinwille · 9 months
Text
🌌 Не па сцэнарыі 🌌
Вітанкі, шаноўныя! Я пераклала на беларускую адзін са сваіх любімых фанфікаў па Mass Effect у жанры fix-it, у якім Джэйн Шэпард з дапамогай фанаткі выпраўляе непаразуменне з канцоўкамі трылогіі.
🌺 Прыемнага чытання! 🌺
2 notes · View notes
yinwille · 9 months
Text
Праходжанне Haven па-беларуску
Цяпер праходжанне гэтай чароўнай гульні можна цалкам паглядзець у запісы на маім ютуб-канале!
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
youtube
6 notes · View notes
yinwille · 9 months
Text
Стрымы сыходзяць на канікулы!
Вітанкі, шаноўныя! Учора мы з вамі скончылі праходжанне чароўнай гульні Haven, і на гэтым я аб'яўляю, што стрымы сыходзяць на адпачынак на жнівень. Астатняга гэта не датычыцца, у жніўні я планую публікаваць пераклады фанфікаў, але стрымы працягнуцца толькі ў верасні. Але не проста працягнуцца - распачнецца паўнавартасны новы сезон з цалкам абноўленым афармленнем і новаўвядзеннямі! Ухх, я ўжо з нецярпеннем чакаю сустрэчы ў верасні!
0 notes
yinwille · 9 months
Text
Сёння я нясу вам пяшчотную фемслэшную замалёўку па Overwatch. Заўтра? Хто ведае…
🌅Паміж сном і явай🌅
Фэндам: Overwatch Пэйрынг: сімбра Жанр: romantic
Сомбра можа ў любы момант разарваць стасункі з Сацьяй Вашвані. Але Алівія - не хоча.
🌺 Прыемнага чытання!🌺
0 notes